Instagram Кавалеўскага і акаўнты народных пасольстваў трапілі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
Рэдакцыя Reform.news · 13 студзеня 2026, 08:25
https://reform.news/be/instagram-kavale-skaga-i-aka-nty-narodnyh-pasolstva-trapili-spis-jekstrjemisckih-matjeryjala/Міністэрства інфармацыі ў чарговы раз абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У яго трапіў Instagram Валерыя Кавалеўскага. Рашэнне аб прызнанні яго інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкай прыняў суд Савецкага раёна Мінска 9 студзеня. Паводле рашэння суда Ушацкага раёна ў спіс уключаныя акаўнты ў Х народных пасольстваў у Бразіліі і Літве.
Таксама ў яго трапілі:
- супольнасць у Facebook “Беларусы Любіна, Легніцы і бліжэйшых ваколіц”;
- акаўнты ў Instagram “jak_toi_rerzha Vital Nazarevic Artist (Выцiнанка Papercut)”, “vitaliovitalini”,
- старонка “Вконтакте” “Vital Nazarevic/ Выцiнанка Papercut)”
Нагадаем, беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для пераследу палітычных апанентаў і іншадумства ў цэлым.
