Хрэнін зоймецца паглыбленнем узаемадзеяння з Мінабароны РФ
Рэдакцыя Reform.news · 22 кастрычніка 2026, 10:25
https://reform.news/be/hrjenin-zojmecca-paglyblennem-uzaemadzejannja-z-minabarony-rf/Міністэрствы абароны Беларусі і Расіі сёння ў Мінску праводзяць пасяджэнне сумеснай калегіі. Старшынствуе на ім міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін. Расійскую дэлегацыю ўзначальвае яго калега Андрэй Белавусаў.
Як паведамілі ў прэс-службе беларускага ведамства, у парадку дня пасяджэння тры асноўныя пытанні:
- функцыянаванне рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Беларусі і Расіі;
- удасканаленне аб’яднанай ваеннай інфраструктуры і Адзінай сістэмы СПА;
- паглыбленне ўзаемадзеяння органаў ваеннага кіравання ў галіне сумеснай аператыўнай і баявой падрыхтоўкі.


