Reform.news

ЗША скароцяць колькасць дыпламатаў на Блізкім Усходзе

Рэдакцыя Reform.news · 22 кастрычніка 2026, 08:18

https://reform.news/be/zsha-skarocjac-kolkasc-dyplamata-na-blizkim-ushodze/

Дзярждэпартамент ЗША скарачае колькасць дыпламатычных місій і прадстаўніцтваў у Саудаўскай Аравіі. Загад аб выездзе часткі дыпламатаў і членаў іх сем’яў ужо аддадзены, паведамляе Reuters. За гэтым можа адбыцца ад’езд супрацоўнікаў і з іншых краін блізкаўсходняга рэгіёна.

Як піша агенцтва, загад быў аддадзены на фоне чарговай атакі хусітаў на грамадзянскі аэрапорт у Саудаўскай Аравіі. У выніку ўдару па паветранай гавані ў Дамаме загінуў адзін чалавек і восем атрымалі раненні.

Рэклама

Пакінуць адказ