У Беларусі абмежавалі замежны трафік з-за ўразлівасцяў у PHP
Рэдакцыя Reform.news · 22 кастрычніка 2026, 08:34
https://reform.news/be/u-belarusi-abmezhavali-zamezhny-trafik-z-za-razlivascja-u-php/У Беларусі абмежавалі даступнасць сайтаў нацыянальнага сегмента інтэрнэту з-за мяжы. Як паведамляе Hoster.by, адпаведнае распараджэнне выдадзена ўпаўнаважаным дзяржорганам.
“У адпаведнасці з распараджэннем упаўнаважанага дзяржаўнага органа, які ажыццяўляе ў Рэспубліцы Беларусь каардынацыю дзейнасці ў сферы кібербяспекі з мэтай прадухілення і мінімізацыі наступстваў кібератак, звязаных з эксплуатацыяй крытычных уразлівасцяў PHP (CVE-2026-109618/CVE-2026-109619), уведзены абмежаванні на ўваходны трафік, які не належыць нацыянальнаму сегменту сеткі інтэрнэт. Працаздольнасць вэб-рэсурсаў захаваецца, але яны не будуць даступныя з іншых сегментаў інтэрнэту (іншых краін). Пры гэтым трафік з давераных сетак буйных пошукавых ботаў (Яндэкс, Google і інш.) будзе захаваны”, – гаворыцца ў паведамленні.
Беларусь – не адзіная краіна, якая прыняла прэвентыўныя меры. Шэраг краін Еўропы часова абмежавалі доступ да часткі дзяржаўных сайтаў.
Крытычныя ўразлівасці ў мове праграмавання PHP былі выяўлены даследчыкамі кампаній Calif і Wiz з дапамогай тэхналогій штучнага інтэлекту OpenAI. Пра іх стала вядома ў сераду. Паводле даных кампаній, памылкі заставаліся незаўважанымі больш за дзесяць гадоў. У Wiz назвалі іх самымі сур’ёзнымі ўразлівасцямі, выяўленымі з дапамогай ШІ. Яны дазваляюць хакерам аддалена выконваць код на серверах без аўтарызацыі, усталёўваць шкоднаснае ПЗ і выкрадаць даныя.
