Виктор Хренин. Фото: Артем Берестень, «Ваяр»
Міністр абароны Віктар Хрэнін мае намер паказаць «Арэшнік» у Беларусі. Пра гэта ён заявіў, размаўляючы з прадстаўнікамі СМІ.
«Ракетны комплекс “Арэшнік” прыбыў, размешчаны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Падрыхтоўваецца да заступлення на баявое дзяжурства. Як толькі гэта адбудзецца, мы абавязкова вас запросім і пакажам», — цытуе яго ТАСС.
Пра прыбыццё «Арэшніка» напярэдадні на УНС абвясціў Аляксандр Лукашэнка.
Трэба адзначыць, што, паводле слоў Хрэніна, Мінбароны збіраецца прадэманстраваць «Арэшнік», аднак расійская ядзерная зброя, якая, паводле беларускага і расійскага кіраўніцтва, знаходзіцца ў краіне, пакуль так і не была прадэманстраваная.