Сярод зніклых без вестак падчас паводкі ў Непале ёсць грамадзянка Беларусі. Інфармацыя з’явілася ва Упраўленні па турызме Непала.
Пасольства Беларусі ў Індыі пацвярджае гэтую інфармацыю.
«У пасольства Беларусі ў Індыі паступіла інфармацыя пра тое, што сярод зніклай групы турыстаў лічыцца грамадзянка Беларусі», – паведамілі ў пасольстве, дадаўшы, што дэталі ўдакладняюцца.
Паводле апошніх даных, у Непале загінула не менш за 350 чалавек. Зніклымі без вестак у Непале і Кітаі лічацца больш за 1300 чалавек, у тым ліку каля 700 замежнікаў.
Разбуральная паводка з-за сыходу апоўзня адбылася 26 жніўня на мяжы Непала і Тыбета (КНР).

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
