Грамадзянін Нігерыі патануў на Цнянскім вадасховішчы ў Мінску

На Цнянскім вадасховішчы ў Мінску патануў грамадзянін Нігерыі, паведамляе АСВОД. Паводле інфармацыі МНС, трагедыя адбылася 26 чэрвеня ў 23:03 на вуліцы Кальцова, 112.

Паводле слоў відавочцаў, кампанія з чатырох чалавек адпачывала на беразе. Малады чалавек 2001 года нараджэння самастойна зайшоў у ваду, нырнуў і прыкладна праз працяглы прамежак часу (каля 5 хвілін) не ўсплыў. Сябры каля трох хвілін шукалі яго самастойна, пасля чаго выклікалі ратавальнікаў.

Работнікі МНС знайшлі і дасталі яго за 10 метраў ад берага на глыбіні каля двух метраў. Рэанімацыйныя мерапрыемствы выніку не далі, медыкі канстатавалі смерць.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!