Гомельчан пакаралі штрафамі і арыштам за «Гуканне вясны» ў рэстаране
Рэдакцыя Reform.news · 27 сакавіка 2026, 18:25
https://reform.news/be/gomelchan-pakarali-shtrafami-i-aryshtam-za-gukanne-vjasny-rjestarane/У Гомелі некалькі чалавек затрымалі за святкаванне «Гукання вясны» — традыцыйнага беларускага абраду, паведамляе «Гомельская вясна».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 21 сакавіка людзі сабраліся на свята ў закрытым двары рэстарана, а мерапрыемства было ўзгоднена з аблвыканкамам. У свяце прымалі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек.
Суды над затрыманымі прайшлі ўчора ў адным з РАУС. Справы разглядалі суддзі з судоў розных раёнаў, паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на крыніцу. Некалькі чалавек атрымалі штрафы не менш за 100 базавых велічынь (4500 рублёў), адзін — 15 сутак адміністрацыйнага арышту.