Палітолага Вольгу Харламаву асудзілі на 10 гадоў калоніі
Рэдакцыя Reform.news · 20 лістапада 2026, 16:49
https://reform.news/be/palitolaga-volgu-harlamavu-asudzili-na-10-gado-kalonii/Палітолага Вольгу Харламаву асудзілі на 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму і штраф у 1500 базавых велічынь (67,5 тысячы рублёў), паведамляе Андрэй Стрыжак.
Вольга Харламава працавала аналітыкам праекта Media IQ і каментавала падзеі ў Беларусі для беларускіх і замежных СМІ.
Пра затрыманне Харламавай стала вядома ў сакавіку 2026 года. Паведамлялася, што яна абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве (арт. 365 КК).
