Генеральнае консульства Беларусі плануюць адкрыць у Краснаярску

У расійскім Краснаярску плануюць адкрыць генеральнае консульства Беларусі. Адпаведнае распараджэнне 3 ліпеня падпісаў старшыня расійскага ўрада Міхаіл Мішусцін.

Згодна з дакументам, размешчаным на партале прававой інфармацыі, консульская акруга новага консульства будзе ўключаць тэрыторыі Рэспублікі Бурація, Рэспублікі Саха (Якуція), Рэспублікі Тыва, Рэспублікі Хакасія, Забайкальскага і Краснаярскага краёў, а таксама Іркуцкай вобласці. Гэтыя рэгіёны адначасова выключаюцца з консульскай акругі пасольства Беларусі ў Расіі.

Прапанова аб адкрыцці консульства была ўзгоднена Міністэрствам замежных спраў Расіі з зацікаўленымі федэральнымі органамі выканаўчай улады, органамі ўлады рэгіёнаў і паўнамоцнымі прадстаўнікамі прэзідэнта ў Далёкаўсходняй і Сібірскай федэральных акругах. МЗС даручана ва ўстаноўленым парадку аформіць дамоўленасць з Беларуссю.

Ураду Краснаярскага краю рэкамендавана выдзеліць для генеральнага консульства службовыя і жылыя памяшканні на ўмовах арэнды або перадаць іх ва ўласнасць Беларусі, пры неабходнасці забяспечыць адвод зямельных участкаў пад будаўніцтва, а таксама вырашыць іншыя арганізацыйныя пытанні, звязаныя з размяшчэннем консульства.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!