Гарантыі бяспекі і тэрытарыяльныя пытанні — Зяленскі назваў тэмы перамоваў з Трампам

Уладзімір Зяленскі плануе сустрэцца з Дональдам Трампам у нядзелю, 28 снежня, у Флорыдзе. Пра гэта ён заявіў падчас зносін з журналістамі сёння, піша «Еўрапейская праўда».

Паводле слоў украінскага прэзідэнта, плануецца абмеркаваць гарантыі бяспекі, эканамічнае пагадненне і ўсе пытанні, па якіх Кіеў і Вашынгтон маюць рознагалоссі.

«Мы будзем абмяркоўваць гарантыі бяспекі, там некалькі дакументаў у гэтым блоку. І пажадана знайсці магчымасць абмеркаваць іх усе. Далей — эканамічнае пагадненне, там пакуль што базавыя напрацоўкі», — заявіў Зяленскі.

Акрамя гэтага, на сустрэчы плануецца абмеркаваць тэрытарыяльныя пытанні, у прыватнасці, пра тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама Запарожскай АЭС.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!