Скриншот видео t.me/mchs112by
Гандлёвы павільён гарэў на прывакзальнай плошчы ў Баранавічах. Інфармацыя аб пажары на вуліцы Фралянкова паступіла сёння ўдзень.
У будынку назіралася задымленне, людзей унутры не было. Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Ніхто не пацярпеў. Прычына здарэння ўстанаўліваецца.
На месцы працавала 5 адзінак тэхнікі МНС, паведамілі ў прэс-службе ведамства.