Галоўны бухгалтар прадпрыемства стала «мільянершай» за кошт прадпрыемства

Міліцыя раскрыла буйны крадзеж на адным з прыватных прамысловых прадпрыемстваў Асіповіцкага раёна. У здзяйсненні злачынства падазраецца галоўны бухгалтар.

Паводле версіі міліцыі, 52-гадовая жанчына неабгрунтавана пералічвала сабе грошы. Пераводы яна маскіравала пад аплату транспартных паслуг і выплату прэмій.

“Грошы траціла на «прыгожае жыццё» і пакупкі на маркетплэйсах. Агульная шкода перавысіла 1,4 мільёна рублёў”, — паведамілі ў прэс-службе МУС.

Узбуджана крымінальная справа.

Фота: МУС
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!