МЗС Расіі назвала кантакты ў Баку з Германіяй нефармальнымі

Прадстаўнікі Расіі і Германіі сапраўды сустракаліся ў Баку, аднак гэтыя кантакты былі нефармальнымі. Пра гэта ў інтэрв’ю ТАСС заявіў намеснік міністра замежных спраў РФ Міхаіл Галузін.

«Ніякіх афіцыйных кантактаў з ФРГ па пытаннях украінскага ўрэгулявання не было і няма, ды і наўрад ці яны магчымыя з улікам вельмі агрэсіўнай антырасійскай рыторыкі і практычных крокаў германскага палітычнага кіраўніцтва.

Што тычыцца нефармальных сустрэч прадстаўнікоў розных грамадскіх структур Расіі і Германіі, то яны былі і працягваюцца», – сказаў ён.

Нагадаем, што ў ліпені прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў, што ў Баку 12-14 ліпеня сустракаліся былыя чыноўнікі Германіі і Расіі, якія абмяркоўвалі тэму Украіны. Пазней СМІ паведамілі пра сустрэчы былых чыноўнікаў некалькіх еўрапейскіх краін і РФ у Вене.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!