Скриншот видео
Старшыня праўлення Нацбанка Раман Галоўчанка хоча дамагчыся, каб інфляцыя ў 2026 годзе была не вышэй за 5%. Пры гэтым у прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступны год закладзены паказчык інфляцыі не вышэй за 7%. Паводле яго слоў, такі паказчык закладзены з запасам.
«Сяміпрацэнтны рубеж, ён, напэўна, такі нам, што называецца, дадзены з форай. Таму што, ну, усё ж такі, вельмі шмат яшчэ такіх працэсаў адбываецца, да канца не зразумелых, у свеце. Эканамічная турбулентнасць, вядома, не спыняецца, але мы ад сваёй мэты не адмаўляемся. І што радуе, бачым ужо напрыканцы года пэўнае зніжэнне праінфляцыйных фактараў. Не выйдзем у 2025 годзе за 7% і павінны знізіцца яшчэ больш у 2026 годзе», — сказаў ён у інтэрв’ю беларускаму тэлебачанню.
Галоўчанка адзначыў, што ў снежні назіраецца запаволенне росту цэн. Ён лічыць, што ў наступным годзе можна дамагчыся нават больш нізкай інфляцыі, чым закладзена ў прагнозе.
«Сітуацыя па інфляцыі, яна практычна нулявая. За тры тыдні снежня шмат у чым на гэта паўплывала дэзынфляцыйнае ўздзеянне з боку расійскай эканомікі, дзе харчовая інфляцыя таксама істотна запаволілася.
Ну і, напэўна, пакуль мы не бачым перадумоў для сур’ёзных шокаў, якія прывялі б да ўсплёску цэн на тавары, як гэта было ў папярэднія гады і ў 2025 годзе. Таму мы маем намер жорстка вытрымліваць планы па інфляцыі, прынамсі па базавай інфляцыі. Я буду вельмі настойваць або прымаць усе меры для таго, каб мы не выйшлі за 5%», — сказаў ён.