Фото: Reform.news
14 лютага на дарогах Беларусі чакаецца галалёдзіца, а ў ноч на 15-е рэзка пахаладае, паведамляе Белгідрамет. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Уначы мінімальная тэмпература паветра панізіцца да -12… -17°С, па поўначы пры праясненнях -18… -23°С, у паўднёвых раёнах -7… -11°С.
На працягу сутак 15 лютага (нядзеля) на дарогах краіны захаваецца галалёдзіца.