Reform.news

Flydubai падоўжыла перанос рэйсаў Дубай — Мінск

Рэдакцыя Reform.news · 12 студзеня 2026, 14:53

https://reform.news/be/flydubai-pado-zhyla-peranos-rjejsa-dubaj-minsk/

Эмірацкая кампанія Flydubai чарговы раз падоўжыла перанос рэйсаў Дубай — Мінск. Да 15 і 16 студзеня самалёты будуць працягваць лётаць у Маскву замест беларускай сталіцы.

Першапачаткова Flydubai абвясціла пра перанос рэйсаў у перыяд з 24 снежня па 8 студзеня. Затым перанос быў падоўжаны да 11 студзеня.

Прычыны пераносу рэйсаў перавозчык не называе, паведамляе РСТА.

Рэклама

Пакінуць адказ