Фігурантаў справы «Духу Русі» ўнеслі ў Беларусі ў «спіс экстрэмістаў»

МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», яшчэ 33 чалавекі.

Як адзначае праваабарончы цэнтр “Вясна”, сярод іншых у спіс дадалі 19-гадовых Вячаслава Бандарчука, Уладзіслава Вароніна і Арцёма Аліферовіча. У КДБ сцвярджалі, што яны датычныя да «экстрэмісцкага фарміравання» «Дух Русі».

Таксама ў спісе Артур Катовіч, 16-гадовы Юрый Кандраценка і Руслан Назарчук (узрост не ўказаны).

Цяпер у спісе 6353 прозвішчы.

Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!