Кітайская кампанія паставіць у Беларусь буйную партыю шаравых кранаў для трубаправодаў

Кітайскі вытворца прамысловай арматуры Jinbin Valve паведаміў аб адпраўцы ў Беларусь партыі зварных шаравых кранаў вялікага дыяметра — ад DN250 да DN500. У кампаніі заявілі, што прадукцыя прайшла некалькі этапаў кантролю якасці перад адгрузкай.

Гаворка ідзе пра поўнапраходныя зварныя шаравыя краны, прызначаныя для выкарыстання на магістральных трубаправодах. Паводле інфармацыі вытворцы, абсталяванне пакрыта антыкаразійным складам, разлічаным на абарону ад уздзеяння глебы і атмасфернага асяроддзя. Канструкцыя прадугледжвае ўстаноўку чарвячнага рэдуктара для ручнога кіравання, а таксама магчымасць падключэння электрычных або пнеўматычных прывадаў для дыстанцыйнага кантролю.

У ніжняй частцы корпуса прадугледжаны дрэнажны патрубак для абслугоўвання і апаражнення трубаправодаў. У кампаніі падкрэсліваюць, што вырабы прызначаныя для эксплуатацыі ва ўмовах павышаных нагрузак і падыходзяць для аб’ектаў з працяглымі магістралямі.

Згодна з апісаннем вытворцы, падобныя краны прымяняюцца ў сістэмах газаразмеркавання, на нафтаправодах, у цеплавых сетках, на прадпрыемствах хімічнай і нафтаперапрацоўчай галіны, а таксама ў інфраструктуры водазабеспячэння і водаадвядзення.

Публічнай інфармацыі аб тым, для якога менавіта праекта або прадпрыемства ў Беларусі прызначана пастаўка, кампанія не раскрывае. Таксама не ўдакладняюцца аб’ёмы кантракта і яго кошт.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!