Сёння раніцай каціроўкі бліжэйшых ф’ючарсаў на нафту перавысілі 115 долараў за барэль.
Кошт майскага ф’ючарса на нафту маркі Brent падымаўся да 118,91 долара за барэль, але затым апусціўся да 115,93 долара за барэль.
Ф’ючарс на амерыканскую нафту WTI таксама падняўся да 115,2 долара за барэль.
Каціроўкі падняліся да самага высокага ўзроўню з ліпеня 2022 года. Асноўным фонам для росту стала працяглая аперацыя ЗША і Ізраіля супраць Ірана, а таксама паведамленні нафтаздабыўных кампаній рэгіёна Персідскага заліва пра вымушанае зніжэнне здабычы з-за немагчымасці экспартаваць сыравіну праз Армузскі праліў. У прыватнасці, скарачаць здабычу пачалі ў Іраку і Кувейце. Акрамя таго, Іран працягвае атакі на нафтавую інфраструктуру краін Персідскага заліва. Таксама аналітыкі мяркуюць, што афіцыйнае прызначэнне вярхоўным лідарам Ірана Моджтабы Хаменеі, сына загінулага аяталы Алі Хаменеі, паказвае на захаванне жорсткай лініі Тэгеранам.
Таргі на азіяцкіх фондавыx пляцоўках таксама адкрыліся падзеннем індэксаў. Японскі NIKKEI 225 знізіўся на 6,52%, ганконгскі HANG SENG — на 2,55%, кітайскі CSI 300 — на 2,55%.
