Фото: facebook.com/EPAM.Global/
Амерыканская IT-кампанія EPAM, заснаваная выхадцамі з Беларусі, у 2025 годзе павялічыла выручку на 15,4%. Яна склала 5,457 млрд долараў.
Чысты прыбытак кампаніі па выніках мінулага года знізіўся на 16,9% да 377,7 млн долараў.
У чацвёртым квартале мінулага года кампанія атрымала выручку 1,41 млрд долараў, што на 12,8% больш, чым за аналагічны перыяд 2024 года.
У 2026 годзе кампанія прагназуе рост выручкі ў першым квартале на 7% у гадавым вылічэнні.
У справаздачы EPAM ужо не згадваюцца выдаткі на рэлакацыю, разам з тым кампанія працягвала аказваць гуманітарную падтрымку ва Украіне. Нагадаем, раней цэнтр распрацоўкі EPAM быў найбуйнейшым рэзідэнтам ПВТ.