ЕАБР назваў унутраны попыт асноўным фактарам росту беларускай эканомікі ў 2025 годзе

Аналітыкі Еўразійскага банка развіцця лічаць, што эканоміка Беларусі ў мінулым годзе вырасла ў асноўным за кошт унутранага попыту. Пра гэта гаворыцца ў штотыднёвым аглядзе эканомік краін – удзельніц банка.

“Рост эканомікі Рэспублікі Беларусь склаў 1,3% па выніках 2025 года дзякуючы моцнаму ўнутранаму попыту: рознічныя продажы павялічыліся на 6,6%. Зніжэнне попыту на прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў з боку Расіі прывяло да скарачэння выпуску ў прамысловасці на 1,8%”, — гаворыцца ў публікацыі.

У ЕАБР таксама мяркуюць, што ў гэтым годзе ВУП Беларусі вырасце на 1,8% пры ўмове рэалізацыі запланаваных урадам інвестпраектаў і павышэння эканамічнай актыўнасці ў Расіі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!