Фото: pixabay.com
Цана золата ўстанавіла чарговы рэкорд, на гэты раз узяўшы планку ў 5000 долараў за унцыю.
Спотавая цана золата сёння ўначы дасягнула адзнакі 5092,71 долара, але затым знізілася. Найбліжэйшы ф’ючарс на золата ў ЗША падымаўся да 5079,3 долара за унцыю.
Як піша Reuters, за мінулы год кошт золата вырас на 64%. Актыў разглядаецца інвестарамі ў якасці «прытулку» на фоне геапалітычнай напружанасці, грашова-крэдытнай палітыкі ЗША. Акрамя таго, цэны разагнаў і прыток сродкаў у біржавыя фонды. У гэтым годзе цана золата паднялася на 17%.
На долю золата прыпадае больш за палову прыросту беларускіх золатавалютных рэзерваў за мінулы год. Працяглы рост цэн на золата таксама будзе падтрымліваць станоўчую дынаміку ЗВР па выніках студзеня.