Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі і паслугамі дасягнуў 1,31 млрд долараў у студзені–лістападзе

Нацбанк апублікаваў даныя аб знешнім гандлі таварамі і паслугамі ў студзені–лістападзе 2025 года. Знешнегандлёвы дэфіцыт працягнуў расці.

Паводле інфармацыі Нацбанка, беларускі экспарт тавараў і паслуг у студзені–лістападзе вырас на 2,7% да 46,545 млрд долараў. Імпарт пры гэтым павялічваўся апераджальнымі тэмпамі. Ён вырас на 3,6% да 47,855 млрд долараў. Дэфіцыт знешняга гандлю павялічыўся ў 1,5 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года і дасягнуў 1,31 млрд долараў. Па выніках студзеня–кастрычніка ён складаў 1,06 млрд долараў.

Экспарт тавараў у студзені–лістападзе скараціўся на 0,5% да 36,2 млрд долараў, пры гэтым імпарт вырас на 2,8% да 41,2 млрд долараў. Дэфіцыт гандлю таварамі склаў без малога 5 млрд долараў, павялічыўшыся на 34,3%.

Экспарт паслуг у студзені–лістападзе вырас на 15,4% да 10,34 млрд долараў. Імпарт паслуг пры гэтым павялічыўся на 8,9% да 6,66 млрд долараў. Прафіцыт гандлю паслугамі склаў 3,68 млрд долараў. Ён вырас на 29,5%.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!