“Еўропа не можа дазволіць сабе страціць ніводную краіну”. Зяленскі адказаў на віншаванне Ціханоўскай
Рэдакцыя Reform.news · 25 жніўня 2026, 12:05
https://reform.news/be/e-ropa-ne-mozha-dazvolic-sabe-stracic-nivodnuju-krainu-zjalenski-adkaza-na-vinshavanne-cihano-skaj/Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння раніцай у сетцы Х адказаў на віншаванні лідараў замежных дзяржаў з Днём незалежнасці Украіны, які адзначаўся ўчора. Украінскі прэзідэнт таксама адгукнуўся і на віншаванне Святланы Ціханоўскай.
“Еўропа не можа дазволіць сабе страціць ніводную краіну, якая імкнецца да сапраўднай незалежнасці. Таксама важна, што Беларусь не ўцягнутая ў жорсткую вайну Расіі, і ў рэшце рэшт стане дэмакратычнай, адкрытай і мірнай краінай.
Украіна ўдзячная беларусам, якія разам з украінскімі салдатамі абараняюць нашу агульную свабоду”, – напісаў ён, перапосціўшы ўчорашні зварот Ціханоўскай, у якім яна пажадала перамогі ўкраінскаму народу.
