Еўрапейскія дыпмісіі заклікалі Беларусь вызваліць затрыманых журналістаў

Пасольствы Вялікабрытаніі, Швецыі і прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі ў Дзень свабоды прэсы заклікалі вызваліць затрыманых журналістаў у Беларусі.

У заяве, апублікаванай у Facebook, дыпмісіі нагадалі, што Беларусь займае 166-е месца ў апошнім індэксе свабоды прэсы, а журналісты ў краіне сутыкаюцца з пераследам, турэмнымі тэрмінамі і рэпрэсіямі за сваю працу.

“У Сусветны дзень свабоды прэсы мы падкрэсліваем ключавую ролю свабодных, незалежных СМІ і мужнасць журналістаў. У апошнім Індэксе свабоды прэсы Беларусь займае 166-е месца – адно з найгоршых у свеце. Журналісты сутыкаюцца з пераследам, турэмнымі тэрмінамі і рэпрэсіямі за праўду. Мы заклікаем да свабоднай прэсы ў Беларусі і вызвалення ўсіх затрыманых журналістаў”, – гаворыцца ў заяве.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!