Еўракамісія прысвоіла ChatGPT статус вельмі буйной пошукавай сістэмы, а Reddit і Roblox – вельмі буйной анлайн-платформы. Кожны з сэрвісаў мае нре менш за 45 млн карыстальнікаў з краін Еўрасаюза ў сярэднім у месяц.
Цяпер на іх накладаецца шэраг абавязацельстваў у рамках Закона аб лічбавых паслугах. Кампаніі павінны ацаніць і змякчыць сістэмныя реіск, звязаныя з распаўсюджваннем незаконнага кантэнту, негатыўным уздзеяннем на непаўналетніх, фізічным і псіхічным дабрабытам карыстальнікаў, асноўнымі праві, выбарчымі працэсамі і грамадскай бяспекай. Адпаведныя меры платформы павінны прыняць да канца 2026 года.
Усяго пад дзеянне закона на дадзены момант трапляюць 28 анлайн-платформаў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
