Еўракамісія не прызнае легітымнасць Радрыгес як кіраўніцы Венесуэлы

Еўракамісія не прызнае легітымнасць віцэ-прэзідэнта Венесуэлы Дэлсі Радрыгес як кіраўніцы дзяржавы. Пра гэта на брыфінгу 5 студзеня заявіла прадстаўніца Еўракамісіі Аніта Хіпер.

«Мы выразна заявілі, чую легітымнасць мы прызнаём, і гэта легітымнасць дэмакратычна абраных асоб», — сказала Хіпер, адказваючы на пытанне, ці лічыць ЕС Радрыгес легітымнай і ці збіраецца з ёй супрацоўнічаць.

Нагадаем, Вярхоўны суд Венесуэлы даручыў Дэлсі Радрыгес выконваць паўнамоцтвы і абавязкі прэзідэнта пасля таго, як Нікалас Мадура быў затрыманы і вывезены ў ЗША.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!