Фото: James Giddins / Unsplash.com
Вялікабрытанія сёння ўслед за Еўрасаюзам пашырыла санкцыі супраць Расіі. Яны звязаныя з процідзеяннем кіберпагрозам і гібрыдным аперацыям.
Пад санкцыі трапілі 24 фізічныя і юрыдычныя асобы. У спісы ўнесеныя асобы, якія займаюць кіруючыя пасады ў ГРУ, Вячаслаў Стафееў, Іван Сенін і Іван Касьяненка.
“Кіберпадраздзяленне 29155 ГРУ супрацоўнічала з кіберзлачынцамі, у тым ліку з кампаніяй IMPULS, у вярбоўцы хакераў і спецыялістаў па кібербяспецы з універсітэтаў і акадэмій па ўсёй Расіі.
Акрамя таго, сёння Вялікабрытанія разам з дзяржавамі — членамі ЕС ускладае адказнасць за атаку на польскую энергасістэму на расійскае падраздзяленне ФСБ «Цэнтр-16». Гэтая безразважная атака правалілася, але магла прывесці да таго, што 500 000 грамадзян засталіся б без электраэнергіі ў самы разгар зімы”, — гаворыцца ў заяве брытанскага ўрада.
Таксама ўведзены санкцыі супраць асоб, якія стаяць за ПЗ Lumma Stealer. Акрамя таго, у спісы ўнесены 10 чалавек, якія маюць дачыненне да Telegram-канала «Рыбарь».