Дырэктара па вытворчасці брэнда Belaruskicry унеслі ў «спіс экстрэмістаў»

МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», яшчэ 37 чалавек.

Сярод іншых у спіс трапіў дырэктар па вытворчасці беларускага брэнда ювелірных вырабаў Belaruskicry Ягор Бужылаў. У сакавіку 2026 года суд прыгаварыў яго да 4 гадоў “хіміі” па артыкуле аб удзеле ў “экстрэмісцкім фарміраванні”.

Цяпер у спісе 6505 прозвішчаў.

Belaruskicry — беларускі брэнд, які займаецца вытворчасцю ўпрыгожванняў. Іх самая вядомая праца — кулон у выглядзе контуру Беларусі з каменьчыкам-слёзкай. У ліпені 2025 года КДБ прызнаў Belaruskicry «экстрэмісцкім фарміраваннем». Дзейнасць брэнда ў Беларусі была забаронена.

Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!