Двух беларусаў затрымалі ў Грузіі па падазрэнні ў захоўванні наркотыкаў

Паліцыя Грузіі затрымала двух грамадзян Беларусі па падазрэнні ў набыцці і захоўванні наркотыкаў у буйным памеры.

Беларусаў І. К. 2003 года нараджэння і І. В. 2005 года нараджэння затрымалі ў Аджарыі. Па месцах іх пражывання было канфіскавана да 0,5 кг марыхуаны, расфасаванай у 100 пакетаў, паведамляе МУС Грузіі.

Распачата крымінальная справа. Затрыманым пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!