Два НПЗ атакаваныя ў Расіі. Адзін прыпыніў працу
Рэдакцыя Reform.news · 25 верасня 2026, 08:42
https://reform.news/be/dva-npz-atakavanyja-rasii-adzin-prypyni-pracu/Сёння ноччу беспілотнікі атакавалі два НПЗ на тэрыторыі Расіі.
Як паведаміў губернатар Растоўскай вобласці Юрый Слюсар, Новашахцінскі завод нафтапрадуктаў атрымаў пашкоджанні і часова прыпыніў працу.
У Пермскім краі, паводле заявы мясцовага губернатара Дзмітрыя Махоніна, была атакаваная прамысловая пляцоўка.
«Ёсць налёт на прамысловы аб’ект. Пацярпелых, паводле папярэдніх даных, няма», — напісаў кіраўнік рэгіёна.
У сетцы з’явіліся відэа пажару на Пермскім НПЗ.
Ва Ульянаўску пад ударам апынуўся завод «Іскра», які ўваходзіць у канцэрн «Алмаз-Антэй» і займаецца вытворчасцю сродкаў СПА.
