Дрон з цыгарэтамі прыляцеў з Беларусі ў Літву. Затрыманыя тры чалавекі

У ноч на 18 лютага літоўскія пагранічнікі заўважылі дрон у раёне вёскі Сабалюнай Шальчынінкскага раёна, які ляцеў з боку Беларусі. Беспілотнік прымусова прызямлілі. Ён упаў у некалькіх сотнях метраў ад мяжы, паведамляе памежная служба Літвы.

Да дрона была прымацаваная ўпакоўка з 1000 пачкамі беларускіх цыгарэт NZ Gold. Непадалёк пагранічнікі знайшлі ўмяціну на снезе ад іншага згортка і сляды ног чалавека. Службовы сабака па слядах вывеў пагранічнікаў да прыватнага дома.

Пасля ператрусу ў доме былі затрыманыя трое мужчын 35, 36 і 42 гадоў. У асенізацыйным аўтамабілі ў двары знайшлі ўпакоўку з 1000 пачкамі цыгарэт.

Трох мужчын адправілі пад арышт на адзін месяц. Раней іх ужо затрымлівалі за кантрабанду.

Фота: vsat.lrv.lt
Фота: vsat.lrv.lt
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!