Reform.news

Дрон з беларускімі цыгарэтамі прыляцеў у Латвію

Рэдакцыя Reform.news · 31 жніўня 2026, 15:47

https://reform.news/be/dron-z-belaruskimi-cygarjetami-pryljace-u-latviju/

Беспілотнік з беларускімі цыгарэтамі прыляцеў у Латвію. Латвійскія памежнікі паспелі перахапіць груз раней за кантрабандыстаў.

30 жніўня ў Аўгшдаўгаўскім краі Латвіі памежнікі выявілі ў лесе дрон, да якога была прымацаваная скрынка. У скрынцы знаходзілася 15 000 цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі.

Распачата крымінальная справа, паведамляе памежная служба Латвіі.

Рэклама

Пакінуць адказ