ДМК спыніў вываз 80 тон груш у Расію
Рэдакцыя Reform.news · 14 мая 2026, 11:27
https://reform.news/be/dmk-spyni-vyvaz-80-ton-grush-u-rasiju/З пачатку месяца супрацоўнікі беларускай мытні затрымалі больш за 80 тон груш, якія незаконна везлі ў Расію.
У трох выпадках перавозчыкамі былі індывідуальныя прадпрымальнікі з Беларусі, у адным — юрыдычная асоба. У кіроўцаў трох грузавікоў не было ўсіх неабходных дакументаў на груз, чацвёрты прадаставіў дакументы, якія не адпавядалі перавозцы, паведамляе ДМК.
Кошт канфіскаваных фруктаў ацэньваецца ў больш як 540 тысяч рублёў. Пачаты адміністрацыйныя працэсы. Перавозчыкам пагражае штраф у памеры да 50% ад кошту тавару.




