Reform.news

Дапамога ўжо ў дарозе — Трамп заклікаў іранцаў працягваць пратэсты

Рэдакцыя Reform.news · 13 студзеня 2026, 18:09

https://reform.news/be/dapamoga-zho-daroze-tramp-zaklika-iranca-pracjagvac-pratjesty/

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што адмяніў сустрэчы з прадстаўнікамі іранскіх уладаў, і заклікаў іранцаў працягваць пратэсты.

«Іранскія патрыёты, ПРАЦЯГВАЙЦЕ ПРАТЭСТАВАЦЬ — БЯРЫЦЕ ПАД КАНТРОЛЬ СВАЕ ІНСТЫТУТЫ!!! Запамінайце імёны забойцаў і катаў. Яны заплацяць высокую цану. Я адмяніў усе сустрэчы з іранскімі службовымі асобамі да таго часу, пакуль не спыняцца бессэнсоўныя забойствы пратэстоўцаў. ДАПАМОГА ЎЖО Ў ДАРОЗЕ. MIGA!!!» — напісаў ён у сацыяльнай сетцы Truth Social.

Нагадаем, пратэсты ў Іране працягваюцца больш за два тыдні. Праваабаронцы паведамляюць пра сотні забітых пратэстоўцаў.

Раней ЗША заяўлялі, што разглядаюць усе магчымыя варыянты дзеянняў у дачыненні да Ірана, уключаючы авіяўдары.

Рэклама

Пакінуць адказ