ДАІ Мінска папярэджвае аб абмежаваннях у навагоднюю ноч

ДАІ беларускай сталіцы пераходзіць на ўзмоцнены варыянт нясення службы перад Новым годам.

Ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама таксама папярэдзілі аб магчымых абмежаваннях руху ў навагоднюю ноч.

“Звяртаем увагу, што ў навагоднюю ноч, а таксама ў вячэрні час 1 студзеня магчыма ўвядзенне поўнага абмежавання руху транспарту па праспекце Пераможцаў на ўчастку ад вуліцы Мельнікайце да скрыжавання плошчы Свабоды з вуліцай Інтэрнацыянальнай.

Акрамя таго, паблізу Палаца спорту, плошчы Кастрычніцкай, а таксама на тэрыторыі Верхняга горада будуць уведзены абмежаванні на прыпынак і стаянку транспартных сродкаў”, — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, не будзе працаваць прыпынак грамадскага транспарту каля Палаца спорту.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!