Цэнтр Мінска застаўся без святла амаль на гадзіну

Увечары 13 сакавіка каля 21:00 у цэнтральнай частцы Мінска было парушана электразабеспячэнне ў раёне вуліц Няміга, Ракаўская, Раманаўская Слабада і праспекта Пераможцаў. Прычынай стала пашкоджанне кабельнай лініі 10 кВ.

На месца выехалі тры аварыйна-аднаўленчыя брыгады філіяла «Мінскія кабельныя сеткі». Да 21:57 электразабеспячэнне было цалкам адноўлена, паведамілі ў Мінэнерга.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!