Мытня перахапіла дзве партыі “шэрай” імпартнай тэхнікі

Беларускія мытнікі на трасе М1 перахапілі дзве партыі імпартнай тэхнікі, увезеныя па “шэрай” схеме праз фізічных асоб.

У адным грузавіку, спыненым аператыўнай мытняй, было выяўлена 312 адзінак тавару на суму больш за 420 тыс. рублёў, у другім — яшчэ 219 адзінак на суму 240 тыс. рублёў. У абодвух выпадках адпраўнікам тавару значылася беларуская кампанія.

Падчас праверкі было ўстаноўлена, што тэхніка была ўвезена ў Беларусь фізічнымі асобамі пад выглядам тавараў для асабістага карыстання. У далейшым удзельнікі схемы кансалідавалі партыю і адпраўлялі яе далей.

Сума нявыплачаных мытных плацяжоў па дзвюх выяўленых партыях склала амаль 190 тыс. беларускіх рублёў. Распачата крымінальная справа.

Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!