Ціханоўская сустрэлася з камандай фонду «Тутака» ў Беластоку
Рэдакцыя Reform.news · 22 красавіка 2026, 17:24
https://reform.news/be/cihano-skaja-sustrjelasja-z-kamandaj-fondu-tutaka-belastoku/Падчас сённяшняга візіту ў Беласток Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі фонду «Тутака» і абмеркавала бягучыя праекты арганізацыі і падрыхтоўку да маючага адбыцца фестывалю.
На сустрэчы ішла гаворка пра ход падрыхтоўкі да фестывалю: праграму, партнёраў, узаемадзеянне з мясцовымі ўладамі і арганізацыйныя змены. У прыватнасці, абмяркоўваўся пераход на платны ўваход — у гэтым годзе фестываль упершыню стане платным. Таксама закранулі іншыя ініцыятывы «Тутакі» і ўдзел арганізацыі ў дыяспаральнай канферэнцыі.
«Фестываль «Тутака» — адно з найбуйнейшых беларускіх мерапрыемстваў у рэгіёне. Ён кожны год збірае людзей вакол культуры, мовы і нашай супольнасці, і вельмі хочацца, каб гэта працягвалася», — заявіла Ціханоўская.
