Сяржук Доўгушаў абвясціў пра закрыццё «Дома творцаў» і беларускага шэлтара ў Варшаве
Reform.news · 9 лістапада 2026, 18:22
https://reform.news/be/sjarzhuk-do-gusha-abvjasci-pra-zakryccjo-doma-tvorca-i-belaruskaga-shjeltara-varshave/Беларускі музыкант Сяржук Доўгушаў абвясціў, што вырашыў закрыць «Дом творцаў» і беларускі шэлтар у Варшаве. Пры гэтым фундацыя «Дом творцаў» працягне працу, напісаў ён 9 лістапада ў Facebook.
Доўгушаў патлумачыў, што з 2021 года займаўся дабрачыннай дзейнасцю, а цяпер хоча праводзіць больш часу з сям’ёй і блізкімі.
«З 2021 года я займаўся дапамогай, сацыяльна-дабрачыннай дзейнасцю, і вось мой рэсурс скончыўся. Цяпер я хачу дапамагчы сабе, быць больш са сваёй сям’ёй і блізкімі», — напісаў ён.
Музыкант нагадаў, што людзі маглі месяцамі бясплатна жыць у дамах праекта, і падзякаваў камандзе, адміністратарам, валанцёрам, а таксама арганізацыям і прыватным ахвярадаўцам, якія падтрымлівалі працу дамоў і шэлтараў. Паводле яго слоў, фундацыя «Дом творцаў» будзе існаваць далей разам з іншымі творчымі праектамі. Доўгушаў не ўдакладніў, калі закрыюцца «Дом творцаў» і шэлтар.
«Дом творцаў» заснавалі ў Варшаве ў снежні 2021 года, каб падтрымліваць беларускіх дзеячаў культуры. Праект ладзіў мастацкія, тэатральныя і музычныя рэзідэнцыі, выставы, спектаклі і канцэрты. Паводле звестак праекта, на дзве летнія мастацкія рэзідэнцыі 2026 года падалі больш за 80 заявак.