Ціханоўская правяла кансультацыі з Бабарыкам і Калеснікавай у Берліне

Святлана Ціханоўская ў панядзелак сустрэлася ў Берліне з Віктарам Бабарыкам і Марыяй Калеснікавай. Сустрэча адбылася ў Інстытуце Пілецкага. У ёй таксама прынялі ўдзел дарадцы Ціханоўскай Франак Вячорка і Дзяніс Кучынскі.

Як паведамілі ў Офісе Ціханоўскай, Вячорка і Бабарыка дадаткова правялі кансультацыі па стратэгіі.

На працягу некалькіх гадзін абмяркоўваліся стратэгічныя прыярытэты, крокі па ўмацаванні дэмакратычных сіл і ўзмацненні адзінства, паляпшэнні каардынацыі на міжнароднай арэне.

Асобна абмяркоўваліся крокі па вызваленні палітвязняў, спыненні рэпрэсій, падтрымцы беларусаў унутры краіны і ў выгнанні, а таксама іншыя ініцыятывы, каб наблізіць перамены ў Беларусі.

Фота: Офіс Ціханоўскай
Фота: Офіс Ціханоўскай
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!