Ціханоўская пра адносіны Польшчы і Беларусі пасля вызвалення Пачобута: «Мяч на баку Лукашэнкі»

Святлана Ціханоўская на V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету ў Варшаве пракаментавала вызваленне журналіста Анджэя Пачобута і ролю дэмакратычных сіл у перамовах аб вызваленні палітвязняў.

Паводле яе слоў, з 2020 года офіс Ціханоўскай працуе з амерыканскімі і еўрапейскімі партнёрамі па пытанні вызвалення зняволеных, абмяркоўваючы розныя механізмы.

«Без каардынацыі і ўзаемадзеяння з нашымі партнёрамі, магчыма, пра гэтых зняволеных ужо б і забыліся», — сказала яна.

Ціханоўская адзначыла, што выпадак Пачобута адрозніваецца ад звычайных гуманітарных намаганняў.

“Гэта было падобна да абмену па лініі спецслужбаў”, – сказала яна, падзякаваўшы ўсім, хто ўдзельнічаў у гэтым працэсе.

Адказваючы на пытанне пра тое, ці палепшыць вызваленне Пачобута польска-беларускія адносіны, Ціханоўская працытавала словы намесніка міністра замежных спраў Польшчы Марціна Басацкага: калі раней адносіны з Лукашэнкам былі на ўзроўні мінус 20, то цяпер — мінус 15.

«Так што мы ўсе разумеем, што сітуацыя не змянілася. Людзей працягваюць затрымліваць у Беларусі, а Лукашэнка пагражае і шантажуе нашых суседзяў. Так што гэта не новы ўзровень адносін, мяч на баку Лукашэнкі», — сказала яна.

“Ёсць выразныя патрабаванні з боку нашых еўрапейскіх партнёраў і з боку Польшчы: спыніць рэпрэсіі, спыніць затрыманні людзей, спыніць трансгранічныя рэпрэсіі, таму што людзі знаходзяцца пад пагрозай не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Так што гэта будзе крок з боку рэжыму Лукашэнкі, проста каб паказаць, што ён гатовы нешта зрабіць для паляпшэння адносін. Зараз мы гэтага не бачым”, – рэзюмавала лідар дэмсіл.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!