Фото: БЖД
Беларуская чыгунка з 1 мая пачала прымяняць сезонную зніжку для пенсіянераў.
З 1 мая па 31 кастрычніка яны змогуць ездзіць на цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа за 50% ад кошту білета. Для атрымання зніжкі пры пакупцы трэба прад’явіць арыгінал пенсійнага пасведчання, а таксама мець яго пры сабе падчас паездкі.
Льгота не дзейнічае ў цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных.