BELPOL пачаў супрацоўніцтва з Belarusian Refugee Support для дапамогі беларусам у ЗША

Ініцыятыва BELPOL пачала супрацоўніцтва з Belarusian Refugee Support (BRS), каб аказваць падтрымку беларусам, якія апынуліся ў складанай сітуацыі на тэрыторыі ЗША.

Як паведамілі ў арганізацыі, партнёрства накіравана на комплекснае суправаджэнне зваротаў, уключаючы юрыдычную дапамогу, праверку інфармацыі і працу з індывідуальнымі выпадкамі.

У BELPOL адзначылі, што BRS аб’ядноўвае некалькі ўзроўняў падтрымкі: юрыдычнае суправаджэнне і верыфікацыю, адміністрацыйныя рэсурсы і працэдурную падтрымку, а таксама магчымасці Аб’яднанага пераходнага кабінета, які забяспечвае дыпламатычнае суправаджэнне і ўлічвае палітычны кантэкст.

“Такое ўзаемадзеянне дазволіць усебакова падыходзіць да кожнага выпадку і прымяняць інструменты, недаступныя асобным структурам паасобку”, — заявілі ў BELPOL.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!