Фото: Пул первого
Аляксандр Лукашэнка сёння наведаў прадпрыемства ААТ “Савушкін прадукт” у Бярозаўскім раёне.
Падставай для візіту стала ў тым ліку ўзнагароджанне кампаніі ордэнам Працоўнай славы. Указ аб гэтым Лукашэнка падпісаў да юбілею прадпрыемства. Таксама былі ўручаныя ўзнагароды работнікам прадпрыемства.
Не абышлося без падарунка ў адказ. Ім стаў помнік карове, які, як паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі, цяпер будзе стаяць у Палацы Незалежнасці.