Было мінус 20 градусаў, стала мінус 15. Намеснік кіраўніка польскага МЗС ацаніў пацяпленне адносін з Мінскам

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Басацкі лічыць, што пасля абмену, які адбыўся на гэтым тыдні, у выніку якога быў вызвалены Анджэй Пачобут, адносіны паміж Варшавай і Мінскам, калі і пацяплелі, то нязначна. Паводле слоў Басацкага, іх “тэмпература” вырасла з 20 да 15 градусаў марозу.

“Я б вызначыў гэта так: тэмпература ўзаемных адносін была мінус 20 градусаў, а цяпер, магчыма з-за таго, што адбылося з Анджэем Пачобутам і гэтым абменам, можа мінус 15 градусаў, але дакладна не змяніліся фундаментальныя прычыны, з-за якіх польска-беларускія адносіны такія нядобрыя.

Гэта падтрымка Беларуссю расійскай вайны ва Украіне, якая сапраўды знізілася, але гібрыдны ціск з боку Беларусі па-ранейшаму працягваецца. Гэта адбываецца ў змове з Расіяй. Гаворка ідзе не толькі пра спробы перасекчы мяжу і пераправіць нелегальных мігрантаў. Гэта зменшылася, але, напрыклад, адпраўка кантрабандысцкіх паветраных шароў праз польскую мяжу. Усё гэта не змянілася. Патрэбныя далейшыя крокі з боку Беларусі, каб вярнуць гэтыя адносіны хаця б да нуля (градусаў – заўв.)”, — сказаў Босацкі ў ранішнім эфіры TVPinfo.

Вядучы праграмы Марыюш Пякарскі вырашыў удакладніць у міністра ролю Расіі ў апошніх падзеях, ці не хоча Аляксандр Лукашэнка знізіць залежнасць ад Масквы.

“Мы перакананыя, што цяпер гэты абмен адбыўся ў тым ліку таму, што ў яго былі ўцягнутыя расіяне, і яны хацелі гэтага шырокага абмену, каб вярнуць сваіх грамадзян. Я ў цэлым лічу, што Лукашэнка не хацеў бы быць настолькі залежным ад Пуціна. Кожны кіраўнік, таксама і дыктатар, хоча мець пэўную прастору для манеўру і свабоды.

Але мы бачым, што ў самых важных рашэннях апошніх гадоў Лукашэнка залежыць ад Пуціна. Менавіта з яго тэрыторыі ў 2022 годзе была здзейсненая атака на Украіну, і цяпер гэта яго тэрыторыя. Цяпер яго тэрыторыю расійскія беспілотнікі, як мы бачылі і ў выпадку з Польшчай, а не толькі з Украінай, атрымліваюць дапамогу ў навядзенні на мэту, і калі яны ляцяць, прынамсі, на поўнач Украіны, Беларусь дапамагае.

І так далей, і так далей. Аперацыя па адпраўцы нелегальных мігрантаў у Польшчу і Літву, безумоўна, з’яўляецца аперацыяй, якая падтрымліваецца расійскімі спецслужбамі. Думаю, Лукашэнка хацеў бы (большай прасторы для манеўру — заўв.), яго прастора для манеўру вельмі абмежаваная, хаця яго адносіны са Злучанымі Штатамі з мінулага года пашырыліся”, — адказаў Басацкі.

Адказваючы на пытанне пра прычыны цікавасці адміністрацыі Дональда Трампа да Лукашэнкі і магчымы візіт яго ў ЗША, намеснік міністра сказаў, што не выключае такога развіцця падзей.

“А чаму адміністрацыя Трампа і сам Трамп так шмат інвестуюць? Ён кажа пра яго, магчыма, не словамі маршалка Карчэўскага, што ён цёплы чалавек, але што ён… нядрэнны партнёр — такая фармулёўка. Таму што я лічу, што Беларусь — гэта палігон для Амерыкі ў плане пацяплення палітычных адносін для заключэння вялікіх здзелак. Вядома, з Беларуссю можна заключыць здзелкі меншага маштабу, чым з Расіяй, але ў любым выпадку яна прывабная для значнай часткі амерыканскай эліты, асабліва для бізнесу”, — сказаў Басацкі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!