Тэрарысты хочуць, каб страх вызначаў наша жыццё, але мы не павінны даваць ім такую ўладу. Пра гэта заявіла Святлана Ціханоўская ў дзень 25-годдзя тэрактаў 11 верасня.
У 2001 годзе тэрарысты захапілі некалькі самалётаў, два з іх урэзаліся ў вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра ў Нью-Ёрку, выклікаўшы іх абрушэнне, адзін упаў на будынак Пентагона, а яшчэ адзін — у штаце Пенсільванія. Пасажыры апошняга самалёта ўступілі ў сутычку з тэрарыстамі і не далі ім ажыццявіць іх планы.
“Сёння спаўняецца 25 гадоў з дня тэрарыстычных атак на ЗША, учыненых 11 верасня. Я далучаюся да амерыканскага народа, ушаноўваючы памяць 2977 чалавек, якія загінулі ў той дзень.
Для сем’яў, якія страцілі сваіх блізкіх, гэта не падзеі далёкага мінулага. Гэта цэлае жыццё, поўнае момантаў, якія яны павінны былі падзяліць разам. Час не ў сілах вярнуць тое, што было адабрана.
Мы аддаём даніну павагі супрацоўнікам экстраных службаў, якія ішлі насустрач небяспецы, пасажырам рэйса 93, якія аказалі супраціўленне, і ўсім, хто рызыкаваў жыццём дзеля выратавання іншых. Мы таксама ўспамінаем тых, хто пасля памёр ад хвароб, звязаных з гэтымі тэрактамі, і тых, хто працягвае пакутаваць ад іх наступстваў сёння.
Іх мужнасць заслугоўвае большага, чым проста нашага захаплення. Яна заклікае нас абараняць адно аднаго, супольна супрацьстаяць тэрору і адстойваць свабоду жыць без страху.
Тыя, хто звяртаецца да тэрору, хочуць, каб страх вызначаў тое, як мы жывём. Мы ніколі не павінны даваць ім такую ўладу”, – напісала Ціханоўская ў сетцы Х.
