АПК узнагародзіць сем чалавек за працу на карысць Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 26 кастрычніка 2026, 17:42
https://reform.news/be/apk-uznagarodzic-sem-chalavek-za-pracu-na-karysc-belarusi/Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі ўзнагародзіць сем чалавек за шматгадовую працу на карысць Беларусі, захаванне беларускай культуры, абарону свабоды слова і падтрымку дэмакратычных памкненняў беларускага народа. Адпаведная пастанова прынятая 24 кастрычніка, паведамляе АПК.
Медалём «Гонар і Годнасць» узнагароджваецца журналіст і экс-палітвязень Ігар Карней «за асабістую мужнасць у абароне свабоды слова і шматгадовую працу па развіцці журналістыкі ў Беларусі».
Медалём за «За плённую працу на карысць Беларусі» ўзнагароджваюцца:
Ігар Іваноў — беларускі выдавец і грамадскі дзеяч, які шмат гадоў падтрымлівае прысутнасць беларускай культуры ў Вялікабрытаніі і ва ўсім свеце. АПК адзначае яго за шматгадовы ўклад у развіццё беларускіх праектаў за мяжой і папулярызацыю беларускай культуры;
Мэцью Кот (Matthew Kott) — гісторык, даследчык Балтыйскага рэгіёна. Ён атрымлівае ўзнагароду за шматгадовую працу па вывучэнні і папулярызацыі гісторыі і культуры Беларусі ў свеце;
Ёнатан Шахт Халінг Нільсен (Jonathan Schacht Halling Nielsen) — дацкі юрыст і грамадскі дзеяч. Узнагароджваецца за шматгадовую падтрымку беларускай супольнасці і працу па папулярызацыі Беларусі ў свеце;
Надзея Нортан — беларуская грамадская дзяячка і даследчыца. Адзначаная за шматгадовую грамадска-палітычную і культурную дзейнасць на карысць Беларусі;
Браян Фіцпатрык (Brian Fitzpatrick) — амерыканскі палітык, кангрэсмен. Адзначаны за шматгадовую падтрымку барацьбы беларусаў за свабоду і дэмакратыю;
Павел Шаўцоў — беларускі юрыст, грамадскі дзеяч і мецэнат, які на працягу дзесяцігоддзяў падтрымлівае беларускія культурныя і грамадскія ініцыятывы ў Вялікабрытаніі. Узнагароджваецца за працу па захаванні і развіцці беларускай культурнай спадчыны.
