Беларускія цыгарэты везлі ў Польшчу ў вагоне з люстэркамі
Рэдакцыя Reform.news · 26 кастрычніка 2026, 17:12
https://reform.news/be/belaruskija-cygarjety-vezli-polshchu-vagone-z-ljustjerkami/Польскія мытнікі знайшлі цыгарэты ў грузавым цягніку, які прыбыў з Беларусі. Яны былі схаваныя ў вагоне з люстэркамі, паведамляе польская мытня.
У пункце пропуску «Кузніца» на беларуска-польскай мяжы цягнік праверылі пры дапамозе сканера. У адным з вагонаў, у якім перавозіліся люстэркі, выявілі 2 тысячы пачкаў беларускіх цыгарэт. Іх кошт ацэньваецца ў больш як 40 тысяч злотых.
Цыгарэты канфіскаваныя. Мытнікі дапыталі лакаматыўную брыгаду. Пачата расследаванне.


